Постановление МК РБ 41 14.05.2020 Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці ”Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны“ на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 мая 2020 г. № 41
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны» на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1.Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны» на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску (дадаецца).
2.Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр Ю.П.Бондар
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.05.2020 № 41
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны» на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам
і вул. Чарвякова ў г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1.Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны» на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2.Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000004 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3.Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4.Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка- культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5.Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былых брацкіх могілак ахвяр Першай сусветнай вайны» на былым Старажоўскім рынку і ў раёне паміж сучаснымі Старавіленскім трактам і вул. Чарвякова ў г. Мінску дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6.Гісторыка-культурная каштоўнасць вызначана ў межах існуючай агароджы могілак.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 1 га.
7.Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы былых брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 53°55'26.9502''N, 27°32'59.7487''E да кропкі з каардынатамі 53°55'23.9688''N, 27°33'00.7511''E;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы былых брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 53°55'23.9688''N, 27°33'00.7511''E да кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы былых брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E да кропкі з каардынатамі 53°55'24.1679''N, 27°32'52.5855''E;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы былых брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 53°55'24.1679''N, 27°32'52.5855''E да кропкі з каардынатамі 53°55'26.9502''N, 27°32'59.7487''E.
8.Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні:
Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 «Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва»;
Правілаў добраўпарадкавання мемарыялаў і помнікаў воінскай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў, воінскіх могілак, асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавага пахавання грамадзянскага насельніцтва, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
10.Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі былых могілак, якая акружае гісторыка-культурную каштоўнасць з боку Старавіленскага тракту, вул. Веры Харужай і вул. Чарвякова.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,71 га.
11.Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чарвякова ад кропкі з каардынатамі 53°55'28.7634''N, 27°32'59.4985''E да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Веры Харужай з каардынатамі 53°55'23.7731''N, 27°33'01.0775''E;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Веры Харужай ад кропкі з каардынатамі 53°55'23.7731''N, 27°33'01.0775''E да кропкі з каардынатамі 53°55'22.4418''N, 27°32'55.0298''E;
на поўдні – чырвоная лінія цотнага боку вул. Веры Харужай ад кропкі з каардынатамі 53°55'22.4418''N, 27°32'55.0298''E да кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя, паўночна-заходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E да кропкі з каардынатамі 53°55'24.1679''N, 27°32'52.5855''E;
на паўднёвым захадзе – ад кропкі з каардынатамі 53°55'24.1679''N, 27°32'52.5855''E да кропкі з каардынатамі 53°55'27.1912''N, 27°32'49.5003''E;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°55'27.1912''N, 27°32'49.5003''E да кропкі з каардынатамі 53°55'27.4119''N, 27°32'50.7641''E; далей – лінія, якая ідзе па адмостцы ўздоўж фасадаў будынка па вул. Чарвякова, 23, якія выходзяць на Старавіленскі тракт, на вул. Веры Харужай, на вул. Чарвякова да кропкі з каардынатамі 53°55'28.7004''N, 27°32'59.1139''E; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53°55'28.7634''N, 27°32'59.4985''E.
12.На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца: узвядзенне будынкаў і збудаванняў акрамя пракладкі неабходных падземных
камунікацый з выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб культуры ў частцы аховы археалагічнай спадчыны;
усталяванне рэкламных канструкцый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
13.Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на незабудаванай тэрыторыі былых брацкіх могілак і складаецца з двух участкаў.
14.Першы ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і на тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці складае 1,73 га.
15.Мяжой першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'28.7004''N, 27°32'59.1139''E да кропкі з каардынатамі 53°55'28.7634''N, 27°32'59.4985''E і далей да кропкі з каардынатамі 53°55'23.7731''N, 27°33'01.0775''E;
на паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'23.7731''N, 27°33'01.0775''E да кропкі з каардынатамі 53°55'22.4418''N, 27°32'55.0298''E;
на поўдні – паўднёвая мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'22.4418''N, 27°32'55.0298''E да кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E;
на паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'22.5100''N, 27°32'54.2632''E да кропкі з каардынатамі 53°55'24.1679''N, 27°32'52.5855''E; далей – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі з каардынатамі 53°55'27.1912''N, 27°32'49.5003''E;
на паўночным захадзе – паўночна-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка- культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°55'27.1912''N, 27°32'49.5003''E да кропкі з каардынатамі 53°55'27.4119''N, 27°32'50.7641''E.
16.Другі ўчастак зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлены на тэрыторыі былых брацкіх могілак з боку дваровага фасада будынка па вул. Чарвякова, 23, дзе магчымы пахаванні 1915–1918 гадоў.
Плошча другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці складае 0,46 га.
17.Мяжой другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка- культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на ўсходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па адмостцы ўздоўж дваровага фасада будынка па вул. Чарвякова, 23 ад кропкі з каардынатамі 53°55'28.5113''N, 27°32'58.0150''E уздоўж заходняга, паўночнага і ўсходняга фасадаў жылога дома па вул. Чарвякова, 23 да кропкі з каардынатамі 53°55'27.5376''N, 27°32'51.5880''E;
на паўночным захадзе – першапачатковая паўночна-заходняя мяжа брацкіх могілак ад кропкі з каардынатамі 53°55'27.5376''N, 27°32'51.5880''E да кропкі з каардынатамі 53°55'28.5113''N, 27°32'58.0150'E.
18.Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
Другие НПА
Постановление Минздрав РБ №63 от 22.06.2020 Об изменении постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 11 февраля 2015 г. № 19 Решение Дрогичинский райисполком №793 от 09.06.2020 Об изменении решения Дрогичинского районного исполнительного комитета от 22 ноября 2019 г. № 1279 Решение Столинский райисполком №1389 от 16.06.2020 Об изменении решения Столинского районного исполнительного комитета от 20 мая 2020 г. № 1157 Решение Сенненский райисполком №529 от 16.06.2020 О признании утратившими силу решений Сенненского районного исполнительного комитета Решение Россонский райсовет №113 от 12.06.2020 Об утверждении генерального плана городского поселка Россоны Решение Полоцкий райисполком №1306 от 16.06.2020 Об установлении результатов кадастровой оценки земель, земельных участков Решение Гомельский облисполком №478 от 10.06.2020 Об установлении перечней улиц Решение Гродненский облисполком №333 от 12.06.2020 Об установлении норм бытового потребления электрической энергии абонентами при отсутствии средств расчетного учета электрической энергии Решение Зельвенский райсовет №159 от 12.06.2020 Об изменении решения Зельвенского районного Совета депутатов от 31 октября 2013 г. № 137 Решение Дятловский райисполком №368 от 15.06.2020 Об установлении норматива фактического потребления тепловой энергии